Надыход восені
(44 словы)
І. Навуменка
Канчаецца лета. Яшчэ горача свеціць сонца. Цёпламу дню радуецца ўсё жывое. На бярозе цінькаюць бесклапотныя сініцы. Прабуюць моц сваіх крылаў прыгожыя ластаўкі. Усюды на зямлі свае клопаты і турботы. Некуды спяшаецца працавітая мурашка. Уверх па сцяблінцы паўзе спакойная божая кароўка. Нястомна таўкуць мак мошкі.