Ліса
(44 словы)
Паводле К. Ушынскага
У лісы зубкі вострыя. Мордачка доўгая. Вочкі невялічкія. Лапкі ў лісы маленькія, прыгожанькія. Рыжаватае футра блішчыць золатам. На шыйцы белы гальштучак. Свой прыгожы і пушысты хвост ліска носіць на адлёце.
Жыве ліса ў лясным гушчары. Рые яна сабе вялікую глыбокую нару з маленькімі выхадамі.