У лесе
(45 слоў)
І. Сіняўскі
Доўга хадзілі па лесе Генка і Насця. Затое кошыкі іх аж да ручак былі поўныя баравікоў. Асабліва прыгожыя грыбкі ляжалі ў Насціным кошыку.
Дзеці крочылі вузкай лясной сцежкай. Абапал яе стаялі тонкія сосны. Зрэдку між імі трапляліся кучаравыя бярозкі, разгалісты клён. На ягадніку чырванелі брусніцы.