Канец лета
(46 слоў)
Лета. Як хутка ты ляціш! Не паспееш азірнуцца, як і восень прыйдзе. Ужо пакошаны сенажаці. На палях стракочуць камбайны. А раніцай да маіх шпакоўняў прылятаюць шпакі спяваць развітальныя песні. Пройдзе жніво — і канец лету. Трэба будзе ісці ў школу. Ці ўсё ты падрыхтаваў да школы?