Пачатак вясны
(45 слоў)
Я. Колас
Як вясёлы і прыветны ў пачатку вясны ўскраіны лесу! Кожная пядзя зямлі жыве радасным абуджаным жыццём. З’яўляюцца першыя парасткі маладога зяленіва. Заварушыліся мурашкі, разнастайныя жучкі, кузуркі. А паветра звініць птушыным гоманам.
Аднаўляецца зямля. Ажывае прырода. Радасны шолах жыцця ходзіць па галінках кустоў і старога лесу.