Ускраіна лесу
(45 слоў)
Перад векавымі дрэвамі расце лясны маладняк. Стаяць кашлатыя маладыя сасонкі і кучаравыя бярозкі. Ёсць узлескі зусім ружовыя ад кветак скрыпеню. А ўвесну тут зацвітаюць пралескі. Малодшы брат лесніка Васіль часта прыходзіць на ўзлесак.
Восенню ўзлессе багата грыбамі. Бярозы і сосны ахоўваюць узлесак ад халодных вятроў.