Сябры
(46 слоў)
Косця Шамелаў і Віця Тамашоў — сябры. Яны жывуць у адным доме. Хлопчыкі разам ходзяць у школу, сядзяць за адной партай. Косця і Віця разам вучаць урокі. Сёння Віця захварэў і не быў у школе. Пасля заняткаў да яго прыйшоў Косця. Вельмі Віця быў рады сябру.