Птушкі
(45 слоў)
Паводле А. Шкляра
У вырай з Беларусі адлятаюць многія птушкі. У спякотнай Афрыцы апынуліся нашы буслы, журавы, чаплі. Гусі, качкі і лебедзі таксама спяшаюцца ад нас у вырай. Апошнімі пакідаюць Беларусь шпакі.
На зіму да нас прылятаюць іншыя птушкі. Вясёлыя сініцы ціснуцца да жылля. У садах пасяляюцца снегіры.