Пчолы гудуць на дождж
(46 слоў)
Першымі адчуваюць дождж не пчолы, а кветкі. Перад дажджом яны выдзяляюць многа салодкага соку. Пах соку прываблівае пчол. Яны чародкамі ўюцца над кветкамі, спяшаюцца сабраць больш мёду.
У лесе кісліца таксама адчувае дождж. Перад дажджом яе лісточкі апускаюцца да сцябла. Яны быццам хочуць схавацца ад непагоды.