Летам
(46 слоў)
Дзень быў ясны. Сонца моцна грэла. Дзеці ўзялі кошыкі і пайшлі ў лес па грыбы. У лесе спявалі птушкі. На палянцы дзеці ўбачылі вожыка. Ён скруціўся ў клубок. Дзеці паклалі яго ў кошык і прынеслі дадому. Там яны далі вожыку малака. Вожык стаў жыць у доме.