Марскі прастор
(45 слоў)
Паводле Я. Бяганскай
Дык вось яно якое — мора! Паўлік стаіць на высокім крутым беразе і зачаравана глядзіць на шырокі марскі прастор. А яно зусім не чорнае, гэта мора. Яно рознае. Ля самага берага зеленавата-шэрае. Крыху далей — ліловае. На сярэдзіне і аж да самага гарызонта — серабрыста-сіняе.