Папярэдняя старонка
Наступная старонка

У горадзе

(47 слоў)

Раніца. Вуліцы горада напаўняюцца шумам. Весела імчаць машыны. Ідуць у школу дзеці. Спяшаюцца на працу дарослыя. Каб не спазніцца, трэба быць уважлівым. Ісці трэба толькі па тратуары. Вуліцу можна пераходзіць на скрыжаванні, дзе аўтамабілі зніжаюць скорасць. Нельга перабягаць вуліцу перад машынай. Шафёр не зможа спыніць машыну адразу.