У лесе
(47 слоў)
Пад ялінкай сядзеў стары баравік. Век яго ўжо канчаўся. Нага скрывілася, высахла і ледзь трымала на сабе шырокую шапку.
Пятрусь прысеў каля баравіка, зірнуў пад шапку і здзівіўся. Там былі і матыль, і вусень, і страказа, і конік, і жучкі. Нават жабка была. Як у тым церамку.