Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Летні вечар

(47 слоў)

Наступіў вечар. Залёталі, загудзелі каля бяроз хрушчы. На ясным небе замігацелі зоркі. Выглянуў з-за хмаркі месяц. На вуліцы зайграў гармонік. Хорам заспявалі дзяўчаты. Іх звонкія галасы парушылі спакой ціхага вечара. Павеяў свежы ветрык. Зашумелі дрэвы. Цёмная ноч накрыла зямлю. Людзі пайшлі на адпачынак. У прыродзе ўсё заціхла.