Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Лівень

(48 слоў)

Зусім нечакана сыпануў дождж. Буйныя цёплыя кроплі гучна заляскалі па траве і лісцях дрэў. Усе пачалі хавацца ад дажджу. Матылькі пахаваліся ў чашачкі кветак. Жучкі і мухі — пад лісце, у розныя шчылінкі. Мышка прытаілася пад чырвоным грыбам, мухаморам. Сінічкі ў дуплы пахаваліся. А жабы скокнулі ў ваду.