Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Зімой

(47 слоў)

Паводле М. Чарняўскага

Мароз к поўдню адваліўся. На сонцы ўсімі колерамі заблішчалі сняжынкі. Весела заскакалі шчабятлівыя вераб’і ў садзе каля кармушак. Хлопчык развесіў кармушкі на пачатку зімы. Ён любіў стаяць на ганку і назіраць за вераб’ямі. Птушкі дружна дзяўблі зярняты. Яны спіхвалі адна адну, адляталі і зноў прыляталі да кармушкі.