Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Таня

(46 слоў)

Паводле В. Якавенкі

У адным вялікім горадзе жыла маленькая дзяўчынка Таня. Танюсенькая, у любую шчылінку магла залезці і выскачыць адтуль на адной ножцы. У вачах гарэзніцы Тані заўсёды свяцілася па смяшынцы.

Любілі Таню ўсе родныя. Рады былі ёй кот і старая чарапаха, якіх яна заўсёды карміла хлебам, паіла малачком.