Ракі — санітары дна
(48 слоў)
У цёплыя летнія дні ракі зашываюцца паміж каранямі вольхі, пад карчэўе ці каменне. А ноччу поўзаюць па дне. Яны шукаюць спажыву. З’ядаюць тое, што ім да густу. Не ўсё, што водзіцца ў вадзе, трапляе ў ракавыя клюшні. Яны падбіраюць толькі хворае, слабае або мёртвае. Ракі — санітары дна.