Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Гракі прыляцелі

(47 слоў)

Першымі да нас прылятаюць гракі. Яны адпачнуць крыху пасля доўгай дарогі і пачнуць гнёзды свае ладзіць.

Рассядуцца гракі на дрэвах, крычаць, шумяць, мітусяцца. Адны старыя гнёзды рамантуюць, другія новыя будуюць. Увесь дзень гракі працуюць, а ўвечары спяць. А прачнуцца яны рана і зноў за работу. Спяшаюцца гракі.