Навальніца
(48 слоў)
З. Бандарэнка
Наляцела на лес лютая навальніца. Спахмурнеў, замаркоціўся лес. Праз верхавіны яго сталі прабівацца сполахі. Блісне, палыхне агнём. Знікне. Тады ляціць другі агністы конь. Узмахне грывай. Параскідае трапяткімі хвалямі залатыя ніці над пікамі елак. Бушуе вецер. Ломіць дрэвы. З каранямі вырывае з зямлі няўстойлівыя. Гул, грукат ідзе па лесе.