Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Агарод

(48 слоў)

Пры школе ёсць агарод. Дзеці самі яго даглядаюць. Тут добра расце ўсякая агародніна. З зямлі лезуць дужыя рэпкі. Белымі кветкамі зацвітае бульба. Чырванеюць смачныя памідоры. Капуста завівае качаны. Паміж градкамі жаўцее гарбуз. Па тычках уецца гарох. Па баках градкі ўзвышаюцца боб і кукуруза. Расце там цыбуля і морква.