Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Лета

(49 слоў)

Паводле П. Броўкі

Як добра ў чэрвені жытнім! Гамоняць пад ціхім павевам ветру лёгкія каласы. Яны нібы цягнуцца да празрыстага неба. Няма яшчэ зярнят у гэтым хвалістым моры. Але па полі разліваецца хлебны пах.

Густы зялёны ячмень распускае вусы. Фанабэрысты авёс шамаціць галінкамі. Доўгім шнурам выцягнулася бульба. Толькі расплюшчвае блакітнае вока лён.