Добрыя сябры
(49 слоў)
Аднойчы Лора не прыйшла ў школу. Яна захварэла. Пасля ўрокаў Маша, Віця, Саша і Надзя пайшлі да сяброўкі. Маці Лоры была на рабоце. Маленькі брацік Коля быў у дзіцячым садзе. Маша і Надзя прыбралі ў пакоі. Віця і Саша схадзілі ў дзіцячы сад па Колю. Добрыя сябры ў Лоры.