Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Здольнасць

(49 слоў)

Вясна ў той год запазнілася і вельмі спяшалася нагнаць упушчаны час. Мінуў красавік. Сонца адразу стала добра прыграваць. Елкі і хвоі атрэслі са сваіх галін снег і падняліся ўгару, да сонца.

Птушкі чародамі вярталіся да сваіх гнёздаў. На досвітку звінелі, пераліваліся птушыныя галасы. Кожная птушка старалася паказаць сваю здольнасць.