Дзяцінства песняра
(49 слоў)
Дзяцінства Якуба Коласа прайшло ў Ластку. Перад вачамі хлопчыка адкрываліся ва ўсёй сваёй красе непаўторныя пейзажы. На ўлонні прыроды пясняр пазнаваў жыццё і навакольны свет. Пад шум сосен і ялін чароўныя казкі дзядзькі Антося, сумныя мелодыі матчыных песень нараджалі ў сэрцы лесніковага сына паэтычнае пачуццё, светлыя мары і летуценні.