Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вясна

(50 слоў)

Я. Колас

Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды зноў увайшлі ў свае берагі. Нават пахучай траўкаю зазелянелі дарогі і сцежкі ў полі. Памаладзелі гаі і лясы. Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі.

Новае і кожны раз няяснае і чароўнае пачуццё прастору і волі абуджала людзям сэрцы.