На начлезе
(49 слоў)
Паводле Я. Курто
Ярка палае касцёр. Дзядзька Хведар варушыць палкай падгарэлае паленне. Над кастром узвіваецца цэлы рой іскрынак. Яны ціха кружацца і знікаюць у чорным небе. Якімка глядзіць на іх і ўсміхаецца. Прыгожа!
Далей ад вогнішча пасуцца коні. Яны фыркаюць і паціху адыходзяць у цемнату. Якімка бярэ палку, асцярожна ідзе да коней.