Савецкі салдат
(50 слоў)
Гэта было ў Берліне. Ішлі апошнія баі. Салдаты Савецкай Арміі бралі дом за домам. Раптам адзін салдат заўважыў на вуліцы маленькую нямецкую дзяўчынку. Яна адстала ад сваёй мамы. Салдат падхапіў дзяўчынку і вынес з бою.
Зараз на плошчы ў Берліне стаіць помнік савецкаму салдату. Салдат на руках трымае маленькую дзяўчынку.