Настаўнік
(50 слоў)
Паводле В. Сухамлінскага
Надыходзіць зімовая ноч. У вокнах гаснуць агні. Спіць сяло. Толькі ў школе гарыць агеньчык. Гэта не спіць наш настаўнік. Я сяджу каля акна. Сон адольвае мяне. Я кладуся спаць і хутка засынаю.
Усхапіўся рана. У хаце ўсе спяць. Гляджу ў акно. Усё сяло яшчэ спіць. Толькі ў школе гарыць агеньчык.