Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Школьны агарод

(50 слоў)

Вясной школьнікі выйшлі на агарод. Там яны ўскапалі градкі. Засеялі градкі адборным насеннем. Прыгрэла сонейка. На градках з’явіліся дружныя ўсходы. Дзеці кожны дзень прыходзілі на свой агарод. Яны даглядалі пасевы.

Увосень вырас багаты ўраджай. Вось на градцы ляжыць жоўты гарбуз. Паспеў каля плота струкаваты гарох і боб. Жаўцее смачная рэпка.