Вясна
(50 слоў)
Весела ўсміхаецца веснавы дзень. Мітусяцца пад стрэхамі шустрыя вераб’і. Ластаўка шукае сабе месца.
Пад акном ліловым цветам цвіце бэз. Яго пах разносіцца ў паветры. Руплівыя пчолы лётаюць над яблыняй. Яны бяруць салодкі сок з ружовых кветак. Высока ў небе спявае сваю песню жаваранак. Усё жыве і радуецца цеплыні і сонцу.