Вясна
(50 слоў)
В. Вольскі
Стаялі цёплыя вільготныя дні. Нядаўна прайшоў першы дождж. Поле вызвалілася з-пад снегу. Рака выйшла з берагоў. Каламутная вада затапіла наваколле.
У такі час вельмі зручна назіраць за жыццём звяроў. Вось па вадзе плыве вуж. Цела яго выгінаецца зігзагам. Між лазняку каля затокі віднеецца бабровая хатка. Яна падобна на стажок сена.