Надыход восені
(50 слоў)
На палях скончана жніво. Ідзе абмалот збожжа. У садах спеюць яблыкі. У прыродзе адчуваецца набліжэнне восені. Сонечныя прамені ўжо не такія гарачыя.
Маладыя шпакі чародкамі пералятаюць з месца на месца. Яны рыхтуюцца ляцець у вырай. Рыхтуюцца да вялікага асенняга падарожжа чыжы і дразды. Бліжэй да сяла ціснуцца сініцы. Хутка восень.