Летам у лесе
(51 слова)
Вось пазірае з травы беленькі грыбок. Пад асінай прытаіўся падасінавік. Стукае па дрэве моцным носам дзяцел. Кукуе бяздомная зязюля. Шэры зайчык шмыгнуў у кусты. Высока між галінкамі махнула пушыстым хвастом вавёрачка. У кожнай жывёлы свая работа летам. Дзятлы лечаць дрэвы. Зайцы вучаць дзяцей здабываць сабе ежу. Вавёрка запасае на зіму ежу.