Праца ў полі
(51 слова)
Паводле І. Якавенкі
Адна за адной па шырокім роўным полі ідуць машыны. Кучы мінеральных угнаенняў на вачах знікаюць і тонкім слоем сцелюцца па зямлі.
Калгаснікі садзяць бульбу. Рад у рад, клубень за клубнем. Пройдзе некалькі тыдняў і закусціцца, зацвіце бульба. Ад гэтых кветак стануць белымі, быццам у смятане, загоны.
Наўкола разальецца густы водар бульбяніку.