Надышла восень
(51 слова)
Ціха ў лесе. Апалае лісце цудоўным дываном засцілае зямлю. Лес парадзеў, зрабіўся празрыстым. Адлятаюць у вырай жураўлі, буслы, качкі. Ураджай з школьнага ўчастка ўжо сабраны. Але работа працягваецца. У канцы кастрычніка трэба правесці сяўбу морквы, буракоў, цыбулі, салату, шчаўя. Юныя агароднікі працуюць у парніках. Кветкаводы да маразоў праводзяць падкормку зімовых кветак.