Ластаўкі
(51 слова)
Прыляцела ластаўка з далёкага выраю. Села яна на страху і зашчабятала. Потым уляцела птушачка ў гумно, паглядзела на свой стары леташні домік. Туды прыляцела і другая ластаўка. Пятрусь стаяў ціхенька і назіраў за ластаўкамі.
Ластавачка кожны дзень працавала ад раніцы да вечара. Яна насіла клейкую гразь і майстравала гняздо. Гняздо папрыгажэла.