Мая бярозка
(53 словы)
Памятаю, яшчэ малы напаткаў я ў гаі незвычайную бярэзінку. На палянцы іх было некалькі. Усе адна ў адну: беластволыя, з шыкоўнай каронай. Лясныя красуні толькі рыхтаваліся выкінуць лісце. Стаялі ўрачыстыя, усыпаныя пупышкамі. А яна, мая бярэзінка, была ўжо ў зялёным убранні. Адна, можа, на ўвесь бярозавы гай!
Я доўга не мог адвесці вачэй.