Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Бацька

(54 словы)

Паводле М. Пянкрата

Колеў бацька — шафёр. Раніцай ён прыязджае на снеданне і ставіць машыну ў канцы двара. Тут ужо Колька ведае сваю справу. Ён сядае за руль і ўяўляе сябе шафёрам. Бывае, бацька падніме капот у машыне і поркаецца ў маторы. Хлопчык таксама дапамагае. Яго сандалікі тырчаць з-пад капота да таго часу, пакуль ідзе наладка машыны.