Зіма
(54 словы)
Паводле В. Хомчанкі
Сонца яшчэ не вячэрняе, а белае, зыркае. Снег блішчаў, як крышталікі солі. Ад гэтага было трохі няёмка. У лесе моцна трашчалі сарокі, сакаталі сойкі, цінькалі сініцы, аўсянкі.
Лёгкая, слізготная, добра накатаная прамая лыжня бегла лесам. Галлё хвой і бярозак падгіналася пад цяжарам снегу. На сасне сядзела вавёрка. Яна цікаўна і насцярожана сачыла за лыжнікамі.