Вясна
(48 слоў)
Паводле Зм. Бяспалага
Лес яшчэ голы. Але на бярозах ужо лопаюцца пупышкі. З іх выбіваюцца клейкія кончыкі лісточкаў. На асінах вісяць тысячы срэбных махрыстых пацерак. На заціснутых елкамі, бярозамі і асінамі высокіх кустах алешніку красуюцца жоўта-зялёныя шышачкі.
Ажываюць маленькія палянкі. Сярод ігліцы, шэра-бурага леташняга лісця на тоненькіх сцяблінках цвітуць блакітна-фіялетавыя пралескі.