Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Восень

(54 словы)

Луг ужо скошаны. Жыта на полі зжата і звезена. Бульбянік апусціў сухое лісце.

Птушкі перасталі спяваць. Дрэвы скідаюць летнюю вопратку. Сонца не грэе так ярка. Неба часцей засцілаецца хмарамі. Нявесела яно пазірае на лугі і палі.

Дробны дожджык сее безупынна. На вуліцах гразь і холад.

Дзеці сумна пазіраюць на двор. Чакаюць яны зімы, маразоў.