Сябры чалавека
(54 словы)
Многа працуе чалавек. У полі ён сее збожжа. На агародах саджае гародніну. Аднак усюды ў чалавека многа ворагаў. Бульбу падточвае чарвяк. Капусту з’ядае вусень. Збожжа на полі псуюць жучкі. Дрэвы ў садзе глумяць розныя шкоднікі. Пералавіць ці атруціць шкоднікаў немагчыма. Самымі лепшымі памочнікамі чалавека з’яўляюцца птушкі. Яны паядаюць вельмі многа шкодных мошак. Беражыце птушак.