Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Добрая парада

(54 словы)

Прачнуўся Юра раніцай. Паглядзеў у акно. Сонца свеціць. Дзянёк добры. Захацелася хлопчыку што-небудзь добрае зрабіць. Сядзіць Юра і думае. Падышоў да яго Трэзор.

Але ён прагнаў сабаку. Сястрычка хацела з ім пагуляць. Не стаў ён гуляць з сястрычкай. Спытаў ён у маці, што добрае зрабіць. Маці параіла пагуляць з сястрычкай і даць вады Трэзору.