Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Хмарчын ручнік

(55 слоў)

Паводле Р. Бензярука

Мядзведзіка Патапку толькі што памылі, выцерлі чыстым ручніком. Маці пачала прыбіраць у хаце, а ён прымасціўся ля акна.

Нечакана выплыла хмарка. Паліў цёплы летні дожджык.

Патапка бачыў, як дожджык мые дрэвы і кусты за акном.

Хмарка паплыла далей. Зноў выглянула сонца. І Патапка заўважыў на небе каляровы ручнік. І які ручнік на небе ўбачыў Патапка?