Пачатак зімы
(51 слова)
Паводле В. Хомчанкі
Дзень стаяў адліжны. Дзьмулі нехалодныя вятры. Мяккі пушысты снег сыпаў амаль кожную ноч. Ён доўга не залежваўся. Адразу яго пачыналі саскрабаць і вывозілі за горад. А той, што заставаўся ў горадзе, ператвараўся ў ваду. Не трымаўся снег доўга і на дрэвах.
Гарадской зіме, каб быць зімой, не хапала якога градуса холаду.