Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Жыццё-подзвіг

(58 слоў)

Вера Харужая гераічна загінула ў трыццаць дзевяць гадоў. Шмат яна паспела зрабіць за кароткае жыццё. Яе — лепшую разведчыцу — памятаюць ветэраны грамадзянскай вайны. У Заходняй Беларусі пра яе расказваюць легенды. Там у дваццатыя гады яна вяла вялікую падпольную работу.

Пачалася Айчынная вайна. Вера Харужая змагаецца ў партызанскім атрадзе легендарнага Васіля Коржа, потым узначальвае камуністычнае падполле ў Віцебску.