Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Пугач

(57 слоў)

Паводле В. Вольскага

Сонца зайшло. Птушкі змоўклі і ў лесе, і ў полі. Схаваліся ў густым лісці, у дуплах, у траве. Доўгія змрочныя цені кладуцца на зямлю. Ціха ў лесе.

Раптам з вяршыні высокага дрэва чуецца адрывістае, гучнае і злоснае уханне. Гукі гэтыя часта палохаюць адзінокага падарожніка. А між тым баяцца няма чаго. Гэта крычыць пугач — вялікі начны птах.