Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Хутка зіма

(56 слоў)

Ідуць, пастукваюць маразы. Холадна робіцца птушкам, звярам, рыбам.

Зарыліся ў мох яшчаркі, змеі. Схаваліся ў глыб вадаёмаў шчупакі, карасі, акуні, плоткі. Апранаюцца ў цёплыя футры зайцы, гарнастаі, ласкі. Голадна робіцца ў лесе, на лузе, у полі.

Бліжэй да чалавечага жылля, да гародаў, садоў перасяляюцца зайцы. Ходзяць па ваколіцах галодныя ваўкі, лісіцы. На дварах паяўляюцца сініцы, снегіры.