Ліса
(57 слоў)
Між зараснікаў папараці мільганула ліса. Вострая мордачка лісы прынюхвалася да зямлі. Лёгкім трушком ліса перабегла палянку і спынілася каля старой яліны. Яна крыху прыўзняла пярэднюю лапу. Гнуткая постаць лісы застыла на месцы. Ліса не варушылася некалькі хвілін. Раптам яна падскочыла і схапіла нешта між тоўстых карэнняў яліны. Пачуўся слабы піск мышы. У тую ж хвіліну ліса знікла.